Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.01.2021

Дзень роднага краю

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў на аснове дасягненняў культуры, гістарычных, духоўных і мастацкіх каштоўнасцей беларускага народа 16 студзеня 2021 года ў ДУА «Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі – сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» адбыўся Дзень роднага краю.

У межах гэтага дня вучні пачатковых класаў мелі магчымасць стаць удзельнікамі круглага стола пад сімвалічнай назвай «У родным краі, як у раі». Навучэнцы смаглі абагульніць i пашырыць свае веды аб традыцыях і ricторыі роднага краю; праявіць творчыя здольнасці, навыкі работы ў камандзе i навыкі прыняцця групавых рашэнняў.

Форма правядзення мерапрыемства прадугледжвала работу-абмеркаванне паняццяў, што з“яўляюцца галоўнымі каштоўнасцямі для кожнага - «спадчына», «родная зямля», «сям“я», «мір», «мова», якія аб’яднала «воблака слоў» у выглядзе абрысу нашай краіны.

Абмеркаванне паняццяў праходзіла праз вучэбны дыялог, выкананне інтэрактыўных заданняў, удзел у віктарыне і гульнях і садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў любові i павагі да гістарычнай спадчыны свайго народа, спрыяла развіццю нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці i адказнасці, стварала ўмовы для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы юнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў межах Дня роднага краю прашлі кансультацыі для вучняў па падрыхтоўцы да алімпіяды і бацькоў па пытаннях выхавання і навучання непаўналетніх, працаваў пункт пракату спартыўнага інвентара, спартыўная зала, кам’ютарны клас, прайшлі заняткі аб’яднанняў па інтарэсах.

Дзень быў насычаны і цікавы!