Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.01.2021

Краязнаўчыя вячоркі “Роднай зямлі шматгалоссе”

У межах тыдня грамадска-патрыятычнага выхавання “Ганарымся прошлым і работаем на будучае” з мэтай развіцця цікавасці да новых ведаў аб Беларусі, выхавання патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, роднай прыроды, у рамках 6 школьнага дня з навучэнцамі 5-11 классаў было праведзена мерапрыемства -краязнаўчыя вячоркі “Роднай зямлі шматгалоссе”.

         Спачатку навучэнцам была прапанавана размінка «Чаму Беларусь так завецца», потым “малявалі” словамі карціну пра нашу Беларусь з тлумачэннем сэнсу слоў: сінявокая, зяленая, дружалюбная, лепшая, прыгожая, працавітая, лясная, дзівосная, шчодрая. Далей адказвалі на пытанні крыжаванкі “Прырода нашай краіны”, выразна чыталі вершы знакамітых паэтаў як класікаў, так і сучасных; актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Прачытай прыказку”, адказвалі на загадкі Васіля і Васілінкі аб родным краі, аб Беларусі.

Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна. Навучэнцы прыйшлі да высновы ганарыцца роднай краінай, быць неабходнымі сваей краіне, дастойнымі яе, гордымі за сваю грамадскую прыналежнасць: “Я – Беларус, і гэтым ганарусь”.