У рамках Дня традыцый 10 лютага 2024 года вучні пачатковых класаў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прынялі ўдзел у віктарыне “Нашы святы”.
Мерапрыемства пачалося з разгадвання тэматычнай крыжаванкі. Далей у ходзе гутаркі дзеці даведаліся аб тым, што некаторыя святы з’яўляюцца дзяржаўнымі, іншыя – прафесійнымі. Ёсць святы народныя абрадавыя, а ёсць – традыцыйна сямейныя.

Акрамя гэтага ўдзельнікі размеркавалі святы ў гадавым цыкле, вызначыўшы зімовыя, веснавыя, летнія і восеньскія.
На працягу ўсяго мерапрыемства вучні знаёміліся з гульнямі дзяцей-беларусаў, што адпавядаюць таму ці іншаму са святаў. Так у Новы год – гулялі ў “снежкі”, на Каляды – у “Цот ці не”, на Купалле – ладзілі карагод ды скакалі праз вогнішча.




Атмасфера добрага настрою, весялосці і пазітыву суправаджала дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства. А галоўнае – удзельнікі віктарыны змаглі “дакрануцца” да вытокаў роднай культуры, да народнай спадчыны, якая натхняе і спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.