З мэтай пашырэння ведаў вучняў аб роднай краіне, выхаванні любові да Беларусі, яе чароўнай прыроды, фарміравання жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы 5 кастрычніка 2024 года навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Беларусь – мая Радзіма».

Каб атрымаць магчымасць прыняць удзел у віктарыне, кожны жадаючы павінен быў атрымаць “код дапуску” - перакласці на беларускую мову слова, прапанаванае вядучым.
Пад час мерапрыемства дзеці змаглі аднавіць і ўзбагаціць свае веды, атрымаць новыя ўражанні, а таксама прыняць удзел у гульнях, узгадаць беларускія народныя казкі, загадкі, песні.
Удзельнікі завочна пабывалі ў беларускай сталіцы, у Белавежскай пушчы, на народных святах, у імправізаваным тэатры, а таксама склалі калектыўнае запрашэнне наведаць Беларусь, пачаўшы яго словамі:
- Я хачу запрасіць вас у Беларусь, каб...
- Я запрашаю вас у нашу краіну, бо..
І гэты зварот стаў сапраўдным прызнаннем у любові да роднай зямлі, малой радзімы, краіны, якая самая лепшая да кожнага беларуса – да нашай Радзімы.



