З мэтай выхавання ў навучэнцаў грамадзянскай самасвядомасці і патрыятызму 4 красавіка 2026 года у ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” праведзена гульня “Я – патрыёт”.

На пачатку мерапрыемства ўдзельнікі на некаторы час сталі перакладчыкамі з рускай мовы. Адгаданыя словы, змешчаныя ў крыжаванку, далі магчымасць вызначыць тэму гульні, на працягу якой дзеці прыгадвалі вядомыя ім гістарычны факты і геаграфічныя звесткі аб роднай краіне, вялі размову аб сімвалах Беларусі, аднаўлялі “рассыпаныя” прыказкі і тлумачылі іх сэнс.




Гульнявыя заданні былі вельмі даспадобы ўдзельнікам і пакінулі пасля сябе добры настрой, а таксама жаданне надалей вывучаць і пазнаваць сваю Айчыну.