12.04.2024Гульня-падарожжа «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, пашырэння ўяўленняў навучэнцаў аб духоўнай і матэрыяльнай спадчыне беларускага народа 13 красавіка 2024 года ва ДУА «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» праведзена гульня-падарожжа «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
На тэматычных прыпынках (“Сімвалічны”, “Турыстычны”, “Гульнявы”, “Творчы”) “падарожнікі” праверылі свае веды аб галоўных сімвалах нашай дзяржавы, пазнаёміліся з “цудамі” Беларусі, “пабылі” на галоўных прадпрыемствах краіны і ў запаветных кутках пушчаў і запаведнікаў.
Працягам мерапрыемства стала забаўляльная праграма, складзеная з гульняў дзяцей-беларусаў. З захапленнем навучэнцы адгадвалі старадаўнія загадкі, удзельнічалі ў гульнях-спаборніцтвах - «Бой пеўняў», «Верацяно-вераценца», «Лапці», «Ручнічок – павярні бачок» і інш.
Лірычным заканчэннем “падарожжа” стала харавое выкананне песні «Беларусь – ты мой родны кут».