Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

04.03.2023

Гадзіна зносін “Таленавітыя людзі аграгарадка Муравілле” ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”

 

4 сакавіка 2023 года з мэтай знаёмства з таленавітымі і творчымі людзьмі аграгарадка Муравілле ў межах шостага школьнага дня ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”прайшла гадзіна зносін “Таленавітыя людзі аграгарадка Муравілле”.

У ходзе мерапрыемства вучні 5-11 класаў завочна пазнаёміліся з творчымі здольнасцямі сваіх вяскаўцаў: Міхальчанка І.А., Шаханавай Е.К., Кірыенка Н.К., Жарыкавай Т.В., Міхальчанка Т.А., Падабед Л.І., Чатнеўцавай І.В. і Немцавай Н.Л.

Госцем мерапрыемства стала Жарыкава Т.В., якая дала майстар-клас па вязанню на спіцах. Дзяўчынкі з захапленнем назіралі за умелымі рукамі Таццяны Васільеўны, а затым самі пачалі спрабаваць.

Менавіта пры дапамозе таленавітых людзей чалавецтва можа ісці па шляху прагрэсу і рухацца наперад, такія людзі проста дзівяць і не перастаюць здзіўляць.

Традыцыйна ў межах шостага школьнага дня ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшлі кансультацыі па вучэбным прадметам для навучэнцаў і па пытаннях выхавання для бацькоў, была арганізавана работа аб’яднанняў па інтарэсах, камп’ютарнага класа, прайшла тэматычная дыскатэка “Генеральная рэпетыцыя 8 сакавіка”.