Традыцыі беларускай кнігі, беларускай асветы працягваюцца са стагоддзя ў стагоддзе. І цудоўна, што на нашу зямлю ў розныя гістарычныя эпохі прыходзяць таленты, якімі ганарыцца наша зямля. Такой асобай у ХХ стагоддзі стаў Аркадзь Куляшоў. Менавіта яму была прысвечана літаратурная гадзіна “Слаўны сын зямлі беларускай”, якая прайшла 6 лютага.
Мерапрыемства было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння паэта. На сустрэчы прысутнічалі вучні 5-8 клас ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”, якія пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашага земляка. Асоба трэба адзначыць удзел саміх навучэнцоў, якія прачыталі вершы “Карусель”, “Ранак”, “Парушыўшы законы прыцягнення…” і іншыя творы паэта.
Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі і кліпаў на баладу А.Куляшова “Маці” і вершаў “Алеся”, “Я хаце абавязаны прапіскаю”. Да ўвагі ўдзельнікаў была прадстаўлена тэматычная выстава “І вечнасць радка, як вечкасць жыцця”.