Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив навин

21.02.24

Літаратурна-музыкальная гасцёўня "Квітней, родная мова"

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі "Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" адбылася літаратурна-музыкальная гасцёўня "Квітней, родная мова".

Падчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, звярнулі ўвагу на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу.

 

Удзельнікі гасцёўні чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любві і павагі да роднай мовы, сваёй культуры, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.