Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.11.2025

Тыдзень пачатковых класаў

Тыдзень пачатковых класаў

(17.11.2025        – 22.11.2025)

     З мэтай далучэння навучэнцаў пачатковых класаў да пазакласнай дзейнасці па прадметах вучэбнай праграмы, а таксама стварэння ўмоў для ўключэння кожнага вучня ў актыўны ўдзел у мерапрыемствах у адпаведнасці з іх здольнасцямі, схільнасцямі і інтарэсамі; фарміравання самастойнай ацэнкі ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу вынікаў уласнай дзейнасці з 17 па 22 лістапада 2025 года ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў Тыдзень пачатковых класаў.

     Кожны дзень Тыдня быў спланаваны тэматычна. Так у дзень адкрыцця, які прайшоў па знакам Дня патрыёта, дзеці прынялі ўдзел у міні-экскурсіі “Наша школа”.

Дзень ветлівасці і дабрыні запрасіў іх на гульнявы занятак “Чароўныя словы жывуць ва ўсім свеце”.

Насычанымі і цікавымі сталі Дзень ведаў і Дзень роднай прыроды.

Закрыццё Тыдня адзначылася Днём сям’і.

     Актыўны ўдзел дзяцей у мерапрыемствах Тыдня быў адзначаны граматамі і сувенірамі. Але галоўным вынікам стала павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучаемых прадметаў, развіццё творчых здольнасцей, фарміраванне навыкаў калектыўнай дзейнасці.