Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Цели и задачи

Мэта: стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

Задачы на 2023/2024 навучальны год пры арганізацыі адукацыйнага працэсу:

1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі ў адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў і тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства праз:

- стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам;

- развіццё ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцей вучняў у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці, алімпіяднага руху за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў.

2. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:

- удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў настаўнікаў аб сучасных тэхналогіях навучання, якія спрыяюць развіццю вучэбнай матывацыі;

- засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;

- удасканаленне сістэмы работы па рэалізацыі эфектыўных форм і метадаў псіхолага-педагагічнага суправаджэння адораных і высокаматываваных навучэнцаў;

- практыка-арыентаваны характар метадычнай работы, накіраванай на павышэнне якасці правядзення вучэбнага, факультатыўнага занятку ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання;

- фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне паспяховай атэстацыі.

3. Працягнуць выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правілаў і нормаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадметных кабінетаў, рамонт хакейнай каробкі.