Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2026

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. У гэты дзень, 21 лютага 2026 года, ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства “Гучы, роднае слова!”, прысвечанае мове, якую мы завём матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ведаў вучняў пра гісторыю роднай мовы, яе прыгажосць і мілагучнасць. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Дня роднай мовы,з цікавасцю адказвалі на пытанні, вызначалі фразеалагізмы па малюнках, чыталі вершы на беларускай мове,

Падводзячы вынікі дня роднай мовы вучні прыйшлі да высновы, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю, сваю мову, сваіх продкаў.