Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.02.2026

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова”.

З 9 па 14 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова”.

Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:

  • выхоўваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць круг ведаў і інтарэсаў навучэнцаў ;
  • развіваць імкненне вывучаць гісторыю, культуру свайго народа;
  • заахвочваць навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах школы, даць магчымасць праявіць творчыя здольнасці.

У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5-10 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

9 лютага вучні мелі магчымасць пачуць цудоўныя беларускія песні і ўпэўніцца ў тым, якая мова родная пявучая і звонкая!

10 лютага змаглі прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Маё любiмае беларускае слова”, а таксама расказаць верш на беларускай мове За кожны малюнак і кожны верш атрымалі салодкі прыз. Удзельнікі выказалі роднаму слову прызнанне ў любові! Прачытаныя вучнямі вершы садзейнічалі стварэнню атмасферы свята.

11 лютага жадаючыя наведалі музейны пакой “Куток былога”, выставу “Пісьменнікі-юбіляры” і дакрануліся да нашай спадчыны!

12 лютага навучэнцы змаглі стаць удзельнікамі інтэлектуальнай вiктарыны “Ведай беларускую мову” і не забываць гаварыць па-беларуску!Прысутныя ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

13 лютага вучні наведалі відэасалон, дзе быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове, правялі час з карысцю, паслухалі нашу родную мову, мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

14 лютагазавяршыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй “Разумнікіі разумніцы”. Пазнавальныя заданні і конкурсы былі накіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучняў. Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, складалі прыказкі, чыталі вершы. У гэты дзень таксама былі падведзены вынікі тыдня і ўзнагароджаны пераможцы.

Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі свае веды.