20 сакавіка 2026 года ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшло агульнашкольнае мерапрыемства Гульня-падарожжа “Вандроўка па родная Беларусі”. Падчас мерапрыемства вучні ажыццявілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, паспаборнічалі ў выкананні заданняў на веданне прыроды роднага краю. Навучэнцы прынялі ўдзел у 10 станцыях, якія былі пазначаны па маршруце: «Гарады Беларусі», «Экалагічная», «Чым і кім славіца мой край», «Дзякуй дзеду за Перамогу», «Што ты ведаеш пра Беларусь.» і іншыя.

