Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2016

Тыдзень беларускай мовы

З 9 па 12 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у час якого праводзіліся моўны турнір,  падарожжа “У краіне вуснай народнай творчасці”, конкурс малюнкаў “Творы беларускіх пісьменнікаў вачыма дзяцей”.
У моўным турніры ўдзельнічалі каманды “Беларусы” (9 клас) і “Патрыёты” (10 клас). Заданні былі прадстаўлены ў 8 тэматычных блоках па 5 пытанняў (гісторыя, культура, граматыка і г.д). Удзельнікі мелі магчымасць звярнуцца па дапамогу залы. У перапынках балельшчыкі чыталі вершы, называлі прыказкі на пэўную тэму, рашалі задачкі-жарты, тым самым папаўняючы балы пэўнай каманды. У выніку перемагла каманда “Патрыёты” з лікам  19,5:18.
У час правядзення конкурса-падарожжа вучні мелі магчымасць дакрануцца да вытокаў нашага беларускага слова-выуснай нораднай творчаці. Гэта было сапраўднае падарожжа са сваімі станцыямі, на якіх удзельнікам прапаноўваліся пэўныя заданні. Так, напрыклад, на “Станцыі казак” трэба было самім скласці казку, на “Станцыі загадак”-адгадаць загадкі, на “Станцыі прыказак”-дапоўніць канец прыказкі, праінцэніраваць адну з прыказак і г.д. А ў канцы конкурса ўдзельнікі атрымалі “шыфроўкі”, дзе трэба было расшыфраваць выказванне.
У конкурсе ўдзельнічалі  дзве канманды “Несцерка” (8 клас) і “Васілінка” (7 клас). Пры падліку вынікаў аказалася, што перамагла дружба (лік  12:12).