Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.02.2012

Гордость школы - Береснева Виктория

Победитель областной и районной олимпиад

 

 

Береснева Виктория получила дипломы 1 степени по белорусскомуязыку и литературе и русскому языку и литературе на районной олимпиаде и диплом третьей степени по белорусскому языку и литературе на областной олимпиаде.

Актывістка, выдатніца, артыстка, проста добрая дзяўчынка, так ахарактарызавалі ў Муравільскай школе ўдзельніцу раённай прадметнай алімпіяды па рускай і беларускай мовах Вікторыю Берасневу. Вікторыя вучыцца ў 11 класе. У раённых алімпіядах прымае ўдзел з 2008 года. У бягучым годзе яна стала пераможцай раённай алімпіяды па беларускай мове сярод вучняў 11 класаў раёна. Яна атрымала дыплом першай ступені і права прыняць удзел у абласной алімпіядзе. Яе поспехамі ганарыцца калектыў школы.
Трэба заўважыць, што гэта не першы поспех у жыцці Вікторыі. Яна захапляецца інтэлектуальнымі тэлеперадачамі і сама прыняла ўдзел  у тэлевізійнай папулярнай інтэлектуальнай гульні Што? Дзе? Калі?. Дзяўчынка накіравала сваё пытанне для знатакоў. А яно было такім: “Стала чорнай я надаўна. Ты ў далонь мяне вазьмі. І сціскаючы пальцы павольна, кроплю золата знайдзі”. Адказ на гэта пытанне каманда знатакоў не знайшла. Перамога стала яшчэ адным стымулам для юнай інтэлектуалкі, а грашовая ўзнагарода за цікавае пытанне стала першым заробкам розумам.
Актыўны ўдзел дзяўчынкі ў школьным жыцці, культурным жыцці вёскі таксама прыняслі свой плён. Вікторыя Бераснева была адным з першых удзельнікаў вядомага не толькі ў  нашым раёне, але і за яго межамі, ансамбля “Муравушка” Муравільскага сельскага Дома культуры.
Часова Вікторыя не прымае ўдзел у канцэртах ансамбля. Яна рыхтуецца да цэнтралізаванага тэстыравання. Яе мара стаць юрыстам. Дзяўчынка мэтанакіравана ідзе да сваёй запаветнай мары.
Жадаем табе поспехаў, Вікторыя! Тваё імя абавязвае быць пераможцай