Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2012

Сороки - день птиц

Дзеб ні быў чалавек – у садзе ці ў парку, на возеры ці ў лесе – яго паўсюды акружаюць птушкі. Пеўчыя і “безгалосыя”, шумлівыя і зусім ціхія, не прыкметныя на першы погляд і тыя што сваім апярэннем адразу кідаюцца ў вочы. Да іх прывыклі. Прывыклі так, што нават не бачым той вялікай карысці, якую прыносяць птушкі на зямлі. Яны знішчаюць шматлікіх шкоднікаў раслін, распаўсюджваюць насенне дрэў і кустарнікаў, знішчаюць пераносчыкаў хваробы, адным словам, выконваюць ролю санітараў, знішчаючы розныя адкіды.
Птушкі, адна з найгалоўнейшых частак экасістэмы нашай планеты. Вывучэнню экалагічных пытанняў надаецца ў нашай школе вялікая ўвага. Мы не толькі атрымліваем тэарытычныя веды на ўроках, на занятках гуртка “Юны эколаг”,  але і на практыцы прымяняем іх. Так, да Дня птушак вучнямі 6 і 9 класаў, пад кіраўніцтвам настаўнікаў Сырамалотавай І.Ю. і Котава В.І. былі змайстраваны і развешаны шпакоўні ў прылеглых да школы лесапасадках.
Птушкі ў нашым аграгарадку патрэбны таксама, як і кветкі. Яны абуджаюць, развіваюць і узмацняюць пачуцці чалавека.