Змест грамадзянскага выхавання асобы малодшых школьгікаў немагчыма без далучэння навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
Абрадавае свята “Калядкі”, якое было падрыхтавана і праведзена дзецьмі пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Вольгі Пятроўны Коршунавай ў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”, у поўнай меры спрыяла рэалізацыі гэтай мэты.
Каляды – даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуляў і бабуль, на якім вадзілі казу, каб на палях збажына радзіла, вадзілі мядзведзя, каб былі ў сям’і ўсе здаровыя, спявалі калядоўкі ды шчадроўкі.
Лічылася, як правядзеш калядны вечар, так і ўвесь год пройдзе. Таму рыхтавалі багатую вячэру – “шчодрую куццю”.
На пачатку мерапрыемства гаспадары свята – Шчодра і Цярэшка, пазнаёмілі гасцей з абрадам, які суправаджаў падрыхтоўку да святочнай вячэры. А потым да іх завіталі госці-калядоўшчыкі, павадыр з Казой, цыганкі-варажбіткі.
Удзельнікі свята спявалі народныя песні, танцавалі, знаёміліся з гульнямі дзяцей-беларусаў, частаваліся рознымі прысмакамі.






