Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.02.2020

Гульня-падарожжа «Беларусь – мая Айчына»

З мэтай пашырэння ведаў вучняў аб роднай краіне, выхавання любові да Беларусі, яе чароўнай прыроды, фарміравання жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы 1 лютага 2020 года навучэнцы пачатковых класаў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Беларусь – мая Айчына».

Каб атрымаць магчымасць адправіцца ў падарожжа кожны жадаючы павінен быў набыць білет – перакласці на беларускую мову слова, прапанаванае кандуктарам. І вось усе месцы занятыя. У добры шлях! Цягнік «імчыць» па беларускіх прасторах, а пасажыры пазіраючы ў акно, любуюцца хараством роднай прыроды.

Удзельнікі мерапрыемства завочна пабывалі ў беларускай сталіцы, у Белавежскай пушчы, на народных святах, у імправізаваным тэатры.

Вясёлы цягнічок дапамог дзецям зрабіць цудоўнае падарожжа, зрабіўшы на сваім шляху прыпынкі, на якіх ўдзельнікаў чакалі гульні, казкі, загадкі, песні.