Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.04.2020

Адзіны дзень інфармавання “ШАГ” на тэму: «Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна» (75-я годовщина Победы советского народа в Великой Отечественной войне)”

         23 красавіка 2020 года для навучэнцаў 8-11 класаў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” праведзена мерапрыемства ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ па тэме: “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”, прысвечанае 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

                   Мерапрыемства распачалося з уступнага слова настаўніка гісторыі М. П. Асмалоўскага. У сваёй прамове ён нагадаў, як важна памятаць гісторыю ўвогуле і гісторыю Другой сусветнай вайны ў прыватнасці. Далей навучэнцам быў прапанаваны для прагляду буктрэйлер “Я з вогненнай вёскі”.

Пасля гэтага з апорай на мультымедыйную прэзентацыю вучні гутарылі з вучнямі.

Вучаніца 9 класа Крысціна Новікава распавяла пра трагічныя падзеі першага этапа вайны. Вучань 8 класа Вадзім Бязручанка і вучаніца 9 класа Валерыя Гаўрычэнка расказлі пра жахі акупацыйнага рэжыма. Аб лёсе Хатыні і тых вёсак, што былі спалены ў Касцюковіцкім раёне нагадаў вучань 8 класа Арцём Чэркасаў.

         У межах дыскусійнага блока навучэнцы ДУА абмеркавалі, навошта трэба захоўваць памяць аб гэтых страшных падзеях, а таксама прапанавалі свае спосабы захавання гэтай памяці.