Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова”.

З 15 па 20 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «З любоўю да роднага слова”. Тыдзень быў прыўрочаны да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Мэты правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры:

  • выхоўваць цікавасць да роднага слова;
  • пашыраць круг ведаў і інтарэсаў навучэнцаў ;
  • развіваць імкненне вывучаць гісторыю, культуру свайго народа;
  • заахвочваць навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах школы, даць магчымасць праявіць творчыя здольнасці.

У мерапрыемствах тыдня  прынялі ўдзел вучні 5-9, 11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

16 лютага быў праведзены турнір “Знаўцы роднай мовы” сярод вучняў 9 і 11 класаў. Вучні мелі магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. У фое другога паверха была аформлена выстава малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”.

17 лютага было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Мая Беларусь”, удзельнікамі якога сталі вучні 7 і 8 класаў. Мерапрыемства спрыяла выхаванню зацікаўленасці вучняў да нацыянальнай творчасці, яе гістарычнай каштоўнасці, а таксама было накіравана на абуджэнне ў выхаванцаў пачуцця гонару за нашу краіну. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна і І. Мележа была арганізавана выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў.

18 лютага вучні 3-9 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2021”. Сярод вучняў 5-6 класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова!”  Падчас мерапрыемства гучала роднае слова. Вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. Прачытаныя вучнямі вершы садзейнічалі стварэнню атмасферы свята.

19 лютага вучняў 5-9 класаў запрасілі прыняць удзел у алімпійскіх гульнях па беларускай мове “Ведай роднае слова!”  Вучні ўдзельнічалі ў конкурсах “Крылатая паштоўка”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, ”Знаўцы беларускага фальклору”, “Юныя паэты”. Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Гульні прайшлі пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў і балельшчыкаў.

І завяршыўся тыдзень конкурснай праграмай “Дзень роднай мовы”. Дзеці, удзельнічаючы ў інтэлектуальным турніры, здзейснілі падарожжа ў краіну беларускай мовы. Пазнавальныя заданні і конкурсы былі накіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучняў. Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, складалі прыказкі, утваралі словы, чыталі вершы.

Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі свае веды.