Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.03.2021

Дзень маці

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ДУА "Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" ў рамках шостага школьнага дня прайшла конкурсная праграма " Вочы матулі ласкай сагрэты!”.

У рамках мерапрыемства былі праведзены такія конкурсы, як: «Папялушка», «Прынцэса на гарошыне», «Самая гаваркая», «Ах, якая я прыгожая!», «Міс каралі», «Кветкавая карусель» і іншыя. У паўзах прысутныя прымалі музычныя віншаванні ад навучэнцаў УА.

 Кульмінацыяй мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў. Усе ўдзельніцы справіліся з заданнямі, паказалі свае таленты, былі адзначаны граматамі і невялікімі сувенірамі!

Таксама ў гэты дзень прайшлі кансультацыі па вучэбных прадметах для навучэнцаў і па пытаннях навучання і выхавання для бацькоў, працавалі аб'яднанні па інтарэсах, была арганізавана работа творчай майстэрні«Для любімай маці!».Валанцёры УА распаўсюджвалі буклет «Спасём дрэвы».