У кніжны палац зазірнуў я аднойчы.
Тут, як заўжды, цішыня і спакой.
Моўчкі ўсміхаліся кніжкіны вочы,
Позіркам хітрым сачылі за мной.
Раптам чароўная моцная сіла
Мякка да кніжкі штурхнула мяне.
Кніжка старэнькая вельмі прасіла
Кінуць свой позірк хоць раз на яе.
Сціплы радочак, простыя словы…
Назвы не меў гыты зборнік вяршоў.
Вось і пісьменнік мне вельмі знаёмы,
Наш, касцюкоўскі, Аркадзь Куляшоў.
Словы, як кулі,ляцелі мне ў сэрца,
Дых заняло! Стала цёмна ў вачах…
І камсамольскі білет, мне здаецца,
Давіць на грудзі, ляжыць на плячах!
Што за каштоўнасць білет гэты мае?
З золата ен? Таямнічасць дае?
Хлопец навошта яго прыціскае,
Ворагам смела жыцце аддае?
Кнігу да сэрца свайго прытуліўшы,
Слезы стрымаўшы, дахаты пайшоў.
Потым ад маці, ад таты пазнаўшы,
Я зразумеў, што пісаў Куляшоў.
Георгій Даськоў, 10 год, 5 клас, Муравільскі ВПК