Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.04.2021

Школа актыўнага грамадзяніна: «Есть в каждой победе твоей и моей весна сорок пятого года»

22 красавіка 2021 года ў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплексяслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ па тэме«Есть в каждой победе твоей и моей весна сорок пятого года»

Мерапрыемства пачалося з уводнага слова настаўніка гісторыі М. П. Асмалоўскага. Чарговым разам было нагадана, якой цаной Беларусі дасталася перамога ў вайне і якія ахвяры панёс наш народ.

Затым вучні 8-9 класаў з апорай на мультымедыйную прэзентацыю расказалі прысутным аб мемарыялах, прысвечаных знішчаным падчас вайны вёскам: вучаніца 9-га класа Ульяна Лебедзева паведаміла пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, вучань 9-га класа Віннікаў Сяргей – пра мемарыяльныя комплексы “Ола” і “Баркі”, Вучань 8-га класа Багдан Лістападаў – пра мемарыяльныя комплексы “Дальва” і “Шаўлічы”, вучаніца 8-га класа Ганна Праціраева – пра мемарыяльныя комплексы “Драмлёва”, “Шунёўка” і “Усакіна”, вучань 8-га класа Кірыл Юрчанка – пра мемарыяльны комплекс “Дзецям-ахвярам ВАВ”.

Напрыканцы вучні ўзгадалі знішчаныя вёскі Касцюковіцкага раёна: Баравую, Паньбуду, Кавычыцы і Зацішша і ўшанавалі ўсіх ахвяр вайны Хвілінай маўчання.