Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.05.2021

Урок мужества «Победа в сердце каждого живет»

07.05.2021 года ў ДУА “Муравільскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў урок мужнасці «Победа в сердце каждого живет»”, прысвечанага 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-га і 9-га класаў.

З мэтай эмацыйнага пагружэння вучняў у падзеі эпохі ім былі прадэманстраваны кадры кінахронікі, які адлюстроўвалі сітуацыю напярэдадні і ў першыя дні вайны.

Вядучыя 9-га класа – Аляксандра Капаева і Арцём Чаркасаў расказалі, чым абярнулася гэтая вайна для ўсяго Савецкага Саюза.

Вядучыя 8-га класа Наста Юрасёва і Антон Кошкін расказалі пра лёс Касцюковіцкага раёна на прыкладзе канкрэтных вёсак.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана ўшанаванню памяці ветэранаў вайны – ураджэнцаў вёскі Муравілле. Вядучыя з апорай на мультымедыйную прэзентацыю расказалі пра баявы лёс Аляксандра Ціханавіча Гаўрычэнкі, Ягора Васільевіча Канавалава, Івана Міхайлавіча Аліпчанкі і іншых.

Завяршылася мерапрыемства Хвілінай маўчання ў памяць аб усіх загінуўшых у вайне.