Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.12.2021

День спорта

З мэтай развіцця цікавасці да здаровага ладу жыцця 29 лістапада 2021 года ў ДУА «Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі – сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» з навучэнцамі пачатковых класаў была праведзена спартландыя «Усе на старт».

Удзельнікі дзвюх каманд «Елачка» і «Сняжынка» спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, лоўкасці і вынослівасці.

     Удзельнікі мерапрыемства паказалі падчас спартландыі не толькі сваю фізічную падрыхтоўку, але і таварыскасць, уменне дзейнічаць у камандзе.

    

Арганізатары мерапрыемства прапанавалі навучэнцам разнастайныя конкурсы. Найбольш цікавымі сталі «Трапна – у цэль», «Вуда скачковая», «Гонка мячоў», «Зімовая сустрэча» і кругавая эстафета. Акрамя гэтага і ўдзельнікі, і гледачы змаглі   прыняць удзел у калектыўных забавах.

     Мерапрыемства прайшло цікава, займальна, весела, працягваючы зімовыя канікулы на пазітыве.

Трецці дзень зімовых канікул у ДУА «Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад- сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» быў яркім і пазнавальным.