Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.11.2022

Паэтычная гадзіна «Пра дзяцей і для дзяцей» (да 140-годдзя з Дня нараджэння Я. Колоса)

3 лістапада 2022 года выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера “Дружба” ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” сталі ўдзельнікамі паэтычнай гадзіны «Пра дзяцей і для дзяцей”, прысвечанай святочнай даце - 140-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, арганізаванай сумесна з Муравільскай сельскай бібліятэкай.

У межах мерапрыемства выхаванцы школьнага лагера змаглі дакрануцца да дзіўнага паэтычнага свету, пакінутага пісьменнікам у спадчыну, таму як самі чыталі вершы Я. Коласа ўслых, а пасля абмяркоўвалі іх. Вельмі прыемна было адчуваць, што дзеці шануюць беларускую мову і яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.

Увазе гледачоў таксама была прадстаўлена бібліятэтэчная выстава “Вернасць жыццёвай праўдзе”. Дзякуючы выставе выхаванцы даведаліся аб цікавых звестках з жыцця і творчасці паэта, пазнаеміліся з самымі вядомымі творамі.

У межах гэтага мерапрыемсва ўдзельнікі завочна пазнаёміліся з мясцовай паэткай – Наталляй Азаранка, яе зборнікам паэзіі “Небесных мыслей зеркала”, які быў надрукаваны у 2012 годзе.

Паэтычная гадзіна прайшла пазнавальна і цікава.