Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.12.2022

Занятак «У сімвалах – нашы карані» у ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”

3 снежня 2022 года з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці, пашырэння ведаў навучэнцаў аб сімвалах дзяржавы ў ДУА «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» быў праведзены занятак «У сімвалах – нашы карані».

Пралогам дадзенага мерапрыемства стаў верш Ніла Гілевіча «Я – беларус». Абмеркаванне яго зместу падвяло ўдзельнікаў да высновы аб тым, што сцяг, герб і гімн Рэспублікі Беларусь сімвалізуюць гісторыю і сучаснасць нашай бацькаўшчыны, яе прыродныя і духоўныя багацці, спадчыну нашага народа наогул.

У час занятку дзеці пашырылі свае ўяўленні аб гербах і сцягах рэгіёна – вобласці і раёна, «праехалі» ўяўнымі шляхамі па маршрутах Магілёўскай вобласці, азнаёміліся з матэрыяламі, падрыхтаванымі старшакласнікамі ў межах праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».

Вучэбны дыялог «Я люблю Беларусь!» падвёў вынік занятка, галоўны з якіх быў: «Ганарыцца дзяржаўнымі сімваламі, ведаць і паважаць іх абавязаны кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Традыцыйна ў межах мерапрыемстваў шостага школьнага дня прайшлі кансультацыі па вучэбных прадметах для навучэнцаў і па па пытаннях выхавання і навучання для бацькоў, была арганізавана работа аб’яднанняў па інтарэсах, работа спартыўнай залы і камп’ютарнага класа.

У гэты дзень ва ўстанове адукацыі таксама прайшлі наступныя мерапрыемствы: тэматычны занятак “Усе мы розныя, але ўсе мы разам”, прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў; творчы конкурс “Хвіліна славы”. Валанцёры ўстановы адукацыі правялі акцыю па навядзенні парадку (ачыстка ад снегу) каля памятнага знака агр. Муравілле і брацкай магілы.