21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Быць роднай – значыць быць любімай, дарагой, самай-самай. З мэтай папулярызацыі беларускай мову ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшло шэраг мерапрыемстваў.
Дзень роднай мовы ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”пачаўся з акцыі “Любімае слова на роднай мове”, у межах якой вучні і настаўнікі пісалі на стыкерах любімыя словы на роднай мове. Далей з мэтай аховы моўнай разнастайнасці і захавання культурных скарбаў вучні 11 класа правялі інфарм-дайджэст “Мова-ключ да душы чалавека”. У межах мерапрыемства яны наведалі кожны клас сваёй установы і расказалі пра гісторыю свята, пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, пра неабходнасць яе захавання і перадачы наступным пакаленням.
У гэты ж дзень прайшоў моўны турнір паміж вучнямі 5-8 класаў, які складаўся з разнастайных конкурсаў. Удзельнікі адгадвалі загадкі, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, падбіралі рыфмы да слоў, складалі са слоў прыказкі, працавалі са скарагаворкамі.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню цікавасці да беларускай мовы, фарміраванню нацыянальнай свядомасці, развіццю моўнай культуры.







