Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.03.2023

Музейны занятак «Беларуская хата» у ДУА «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна»

З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, пашырэння ўяўленняў навучэнцаў аб духоўнай і матэрыяльнай спадчыне 4 сакавіка 2023 года ў ДУА «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» праведзены музейны занятак «Беларуская хата».

У музейным пакоі ўстановы адукацыі ўдзельнікаў мерапрыемства сустракалі юныя экскурсаводы – вучні 2 і 4 класаў, якія пазнаёмілі прысутных з адметнасцямі быту беларускіх сялян, вырабамі кавалёў і ганчароў. І нездарма. Выявы вырабаў менавіта гэтых майстроў з“яўляюцца галоўнымі на гербе горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна.

Вялікую цікавасць дзяцей выклікала падкова, вырабленая майстрам-кавалём у пачатку ХХ стагоддзя, а таксама старажытны посуд – спарыш. Гэта два невялікія гаршчочкі, злепленыя разам, з агульнай ручкай. У спарышы насілі абед касцам ці жнеям. У адзін гаршчочак налівалі суп, а ў другі клалі кашу.

Працягам знаёмства з жыццём і бытам нашых продкаў стала забаўляльная праграма, складзеная з гульняў дзяцей-беларусаў. З захапленнем навучэнцы адгадвалі старадаўнія загадкі, удзельнічалі ў гульнях-спаборніцтвах «Бой пеўняў», «Верацяно-вераценца», «Лапці», «Ручнічок – павярні бачок» і інш.

Лірычным заканчэннем музейнага занятку стала харавое выкананне песні «Беларусь – ты мой родны кут».