Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2016

Міжнародны дзень роднай мовы

Якія знаёмыя назвы і словы, Якая цудоўная родная мова! І ўсё мілагучна для слыху майго: І звонкае “дзе” і густое “чаго”…. Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі Пімена Панчанкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой мы размаўляем, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая. 20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе прайшло мерапрыемства ў форме КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!” У ім прынялі ўдзел вучні 5-10 класаў. У конкурсе ўдзельнічалі дзве каманды “Слова” і “Сказ”. Конкурс складаўся з 10 этапаў, на працягу якіх вучні паказалі веды з розных раздзелаў мовазнаўства. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.