Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

03.09.2016

У першую нядзелю верасня ўся Беларусь адзначае   цудоўнае свята – Дзень беларускага пісьменства.  Гісторыя свята прыводзіць нас у 1994 год у старажытны горад Полацк. Штогод галоўны горад свята мяняецца.  Традыцыйна гэта гарады – гістарычныя цэнтры культуры, навукі, літаратуры і кнігавыдання. У гэтым годзе свята прымае Рагачоў.

   У нашай школе гэтай падзеі было прымеркавана мерапрыемства , якое праходзіла ў форме КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!”

    У сустрэчы прымалі  ўдзел 2 каманды “Слова” і “Сказ”. Удзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы “Канструяванне слоў”, “Словы- змейкі”, “Вам слова, юныя паэты!” і  іншыя. Мерапрыемства садзейнічала абагульненню ведаў, дапамагала раскрыць творчы патэнцыял вучняў, садзейнічала выхаванню цікавасці да моўнага багацця і гісторыі беларускага народа.

3 верасня для вучняў пачатковых класаў было праведзена святочнае мерапрыемства “Мову матчыну шануйце”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. У час мерапрыемства вучні чыталі вершы пра беларускую мову, спаборнічалі ў састаўленні прыказак, інсцэніравалі вершаваную казку. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любві да роднай мовы.