Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.04.2012

Прошел исторический конкурс, посвященный 1150 летию г. Полоцка

Першыя летапісныя звесткі пра Полацк

Сёння на беразе Палаты, недалёка ад Чырвонага моста, стаіць сціплая стэла з надпісам: "Гарадзішча. Помнік археалогіі IX стагоддзя". Вось тут некалі і вырас яшчэ цалкам драўляны Полацк, упершыню ўспомнены ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 годам у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам.Ад гэтай даты гісторыкі і вядуць адлік узросту "бацькі беларускіх гарадоў".
Паўтара тысячагоддзя таму, у часы вялікага перасялення народаў, на заселеныя балтамі землі прыйшло з захаду і рассялілася ў вярхоўях Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Волгі магутнае славянскае племя крывічоў. Крывічы, што аселі вакол ракі Палаты, атрымалі найменне палачанаў. Яны і заснавалі названы па рацэ горад.
У 865 годзе на берагі Палаты прыйшло кіеўскае войска князёў Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніканаўскі летапіс, "ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі", а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.
Тагачасны Полацк — гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец, плошчаю ўсяго 1 гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Полацк меў тысяч пяць жыхароў — трохі меней за Кіеў і Ноўгарад— і болей за любы іншы ўсходнеславянскі горад. Асноўнымі заняткамі гараджанаў было земляроб-ства і рамяство, а таксама паляванне, рыбарства і бортніцтва.
У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыўшы лёс Перуну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад—Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганскі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і паўночныя суседзі. У скандынаўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назваю Палцеск"я — ад старажытных усход-неславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьск. Аўтару адной сагі нават прымроіліся вакол горада каменныя сцены.
Летапіс называе Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут вельмі трывалая. Горад хацеў жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае становішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам. Аб"яднанню прыдзвінскіх земляў спрыяла агульнасць прыродныхумоў (а значыць, і ладужыцця), і, вядома, — этнічная адметнасць тутэйшых жыхароў, у чыіх жылах змяшалася балцкая і славянская кроў.
У 2-й палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадсла-вы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.
Рагвалод — першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў. Можна спрачацца, прыйшоў полацкі валадар з-за мора, як сцвярджаюць летапісцы, або быў крывічом. Можна спрачацца, славянскае ці скандынаўскае ён меў імя. Найважней іншае — тое, што, гаворачы словамі беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, Рагвалод "першы ўбачыў і па-сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам самога Кіева".

Іначай кажучы, у Рагвалодавы часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава — Полацкае княства.