Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

02.09.2017

Свята беларускага пісьменства

Свята беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня ўся Беларусь адзначае цудоўнае свята - Дзень беларускага пісьменства.

     З мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення любові і павагі да гісторыі і культуры беларускага народа, патрыятызму  2 верасня 2017 года ў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшло  мерапрыемства ў выглядзе інтэлектуальнай гульні ”Што? Дзе? Калі?”.

Пад час гульні вучні папоўнілі і замацавалі веды пра беларускую пісьменнасць у старадаўні і цяперашні час,  далучыліся да гісторыі беларускай культуры і літаратуры.

Дзень беларускага пісьменства для вучняў і настаўнікаў стаў своеасаблівым імпульсам, накіраваным на фарміраванне грамадзянска- патрыятычных і духоўна- маральных якасцей асобы, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважлівых і клапатлівых адносінах да нацыянальнай культуры, гістарычных традыцый беларускага народа.