Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

02.12.2017

Дзень грамадзянска-патрыятычных спраў

прайшоў ў ДУА “Муравільскі-вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”. У гэты незвычайны дзень дзеці мелі магчымасць наведаць відэасалон “Мая Радзіма”, а таксама пазнавальную  праграму «Касцюковічы – ўчора і сення».

Кожная краіна мае свае адметныя рысы, якія адзначаюць яе ўнікальнасць і з’яўляюцца візітнай карткай. Ёсць такія ў нас.

Траецкае прадмесце і плошча Перамогі ў Мінску.  Буйніцкае поле і заасад у Магілёве. Статкі зуброў у Белавежскай пушчы. Белыя крылы буслоў над прасторамі палёў.

Пад час мерапрыемстваў удзельнікі завіталі ў розныя куткі нашай неабсяжнай краіны, пабывалі на Нарачы і ў зімовым лесе, “сустрэліся” з героямі народных казак.

Кожная новая сустрэча суправаджалася звесткамі для дапытлівых і заданнямі для кемлівых, якія спрыялі ўсведамленню навучэнцамі  велічы і непаўторнасці роднай зямлі.

 

                                                                     Касцюковічы – родны мой горад,

                                                              Магілёўшчыны казачны край,
                                                          Ты ў сэрцы маім назаўсёды,
                                                                   У працы, у міры жыві, расцвітай!

 

 

В рамках шестого школьного дня организованы консультации для родителей по вопросам обучения и воспитания.

 

Консультацию на тему: «Новые подходы к изучению математики в 7 классе» проводит Серякова А.Н., учитель математики.

 


 

Для учащихся организованы занятия-консультации по подготовке к олимпиадам. Занятие проводит учитель биологии Полтораченко Т.В.