Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

     Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.

Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.                     

                                                                                      Змітрок Бядуля

 

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і песняй маёй –

Над тым, што было i што век будзе вольным.
 

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

                                       Максім Танк

 

 

 

 

 

План

мерапрыемстваў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-

сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”,

прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы (21 лютага)

 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Адказныя

Размяшчэнне інфармацыі на інтэрнэт-сайце

17.02.2020

Лізунова В.В., нам. дырэктара

Выстава малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”

17.02-22.02.2020

Вараб’ева В.М.

Леўчанка Л.П.

Акцыя “Размаўляем па-беларуску”

17.02-22.02.2020

Вараб’ева В.М.

Леўчанка Л.П.

Літаратурны перапынак “Адчуй смак роднай мовы“ (раскажы верш пра родную мову і атрымай 10 балаў)

17.02-22.02.2020

Вараб’ева В.М.

Леўчанка Л.П.

Літаратурныя выставы “Родная мова – цудоўная мова”

17.02-22.02.2020

Класныя кіраўнікі

Інфармацыйныя, класныя гадзіны “З любоўю да роднага слова”

17.02-22.02.2020

Класныя кіраўнікі

Моўная хвілінка “Родныя словы”

20.02.2020

Коршунава В.П.

Гульня-віктарына “Падарожжа па Беларусі”

21.02.2020

Міхеенка В.С.

Гульня “Размаўляем па-беларуску”

21.02.2020

Драздова В.В.

10.

Інфармацыйная гадзіна “Мая мова – мой гонар”

17.02.2020

Пішчыкава Г.М.

11.

Гадзіна зносін “З вытокаў роднай мовы”

19.02.2020

Серакова Г.М.

12.

Выстава малюнкаў Зямля пад белымі крыламі“”

21.02.2020

Барысенка Н.В.

13.

Інтэлектуальная гульня “Разумніцы і разумнікі”

22.02.2020

Леўчанка Л.П.

14.

Турнір “Знаўцы роднай мовы”

20.02.2020

Вараб’ева В.М.

15.

Гадзіна зносін “Мы - беларусы”

19.02.2020

Барысенка Т.І.

16.

Гадзіна зносін “З вытокаў роднай мовы”

19.02.2020

Жарыкава Т.В.

17.

Дыспут “Міжнародны дзень роднай мовы”

21.02.2020

Палтарачанка Т.В.