Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.10.2020

Сцяжынкамі памяці

В рамках областного Фестиваля детских и молодёжных инициатив в интересах устойчивого развития «Действуем вместе», который состоялся 9 октября 2020 года на базе УО «Костюковичская районная государственная гимназия», с целью стимулирования активности молодежи в реализации социально значимых инициатив, учащимися ГУО «Муравильский учебно-педагогический комплекс ясли-сад-средняя школа Костюковичского района» представили проект «Сцяжынкамі памяці».

Гісторыю малой радзімы складаюць дробязі: назвы адметных мясцін, памятныя падзеі, людзі, каторыя тут жылі і тое, што звязана з гэтымі людзьмі.  Мы ўпэўнены, што кожная мясціна свету мае свае цікавосткі – трэба проста іх пашукаць.  Жыхары заўжды ведаюць шмат цікавага пра сваю мясцовасць. Такога, што не знойдзеш у падручніках ці навуковых працах.  Але людзі сыходзяць, і памяць пра мясцовую гісторыю губляецца.

Таму мы вырашылі ў межах школьнага музея сабраць і зафіксаваць матэрыялы, каторыя распавядаюць пра адметныя мясціны Муравілля і наваколляў. У першую чаргу гэта, канечне, сама назва вёскі – Муравілле.

Найбольш распаўсюджаная версія ўзнікнення назвы сцвярджае, што вёска ўзнікла на тым месцы, дзе некалі людзям з’явіўся цудатворны абраз Дзевы Марыі. Марыя явілася – Марыяявілле – Марыявіль – Муравілле – так змянялася назва вёскі на працягу часоў. Аднак старажылы памятаюць і другую назву нашае вёскі –Лістапады, або Лістападаўцы. Яна паходзіць ад рода Літсападаў, які, лічыцца, некалі заснаваў вёску. Нават і цяпер у Муравіллі жыве шмат сем’яў па прозвішчы Лістападавы.

Яшчэ адна адметнасць нашай вёскі – муры былога манастыра, які існаваў тут доўгія часы. Узведзены ў XVII стагоддзі, яго будынкі захаваліся да канца ХХ стагоддзя. 

Спачатку была зруйнавана царква, пасля – мураваная званіца. У гаспадарчых пабудовах манастыра да пачатку 90-х гг. ХХ ст. месцілася школа. Але цяпер руйнуецца і яна.

Каля былой царквы і цяпер можна ўбачыць глыбокі яр. Гэты яр спакон веку мясцовыя жыхары называюць Папоў роў.

Невялікая рэчка, якая бярэ пачатак з крыніцы каля вёскі Пушкова і ўпадае ў Жадуньку каля Карабанава, таксама мае сваю назву – Альшанка.

 

Знакамітыя і муравільскія крыніцы. Раней іх было шмат, цяпер вядомыя дзве. Адну з іх некалькі гадоў таму добраўпарадкавалі.  Ёсць паданне, што калі крыніцу патурбаваць, яна можа збегчы. Так і адбылося з муравільскай крыніцай.  Яна перабралася на другі бераг Альшанкі, на беразе каторай біла раней.

Ёсць адметныя мясціны і вакол вёскі. Так, адно з іх называецца Тарфянішча.  Такая назва пайшла таму, што тут было многа торфу, які здабывалі людзі.

Другое цікавае месца называецца Цемная. Гэта невялікі лясок. Верагодна, назва пайшла ад таго, што прайсці тут было даволі цяжка. Усю гэтую інфармацыю мы сабралі ад старажылаў, аздобілі фатаздымкамі і малюнкамі і размяшчаем цяпер у музейным кутку. Акрамя таго, мы плануем не толькі працягнуць краязнаўчую работу, але і стварыць турыстычную сцежку.