Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.11.2020

Інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ

         26 лістапада 2020 года для навучэнцаў 8-11 класаў ДУА “Муравільскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” праведзена мерапрыемства ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ па тэме “Мы ў сучаснай медяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць”.

         Вядучы, настаўнік гісторыі М. П. Асмалоўскі, на базе мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміў навучэнцаў з асноўнымі праблемамі медыябяспекі ў сучасным грамадстве.

Вучні 9 класа Карына Рэвусава і Ульяна Лебедзева распавялі прысутным пра галоўныя правілы бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, а таксама пра метады супрацьдзеяння розным відам кіберзлачынстваў. Пасля азнаямлення з матэрыялам прэзентацыі разгарнулася дыскусія.

         Тэмы цкавання ў сеціве і кібермахлярства падаліся вучням найбольш актуальнымі. У ходзе размовы вучні прапанавалі свае спосабы супрацьдзеяння такім злачынствам.

         Важнасць бяспечных і паважлівых паводзін у медыяпрасторы напрыканцы гутаркі ўсвядомілі ўсе прысутныя.

Менавіта да такіх паводзін мы ўсе павінны імкнуцца.