Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Новости

29.10.2022

«Пясняр зямлі беларускай»

Тэматычнае пазакласнае мерапрыемства «Пясняр зямлі беларускай», прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”

I кожны, прамовіўшы — Колас Якуб,
Адразу ж прыпомніць: Янка Купала.

29 кастрычніка 2022  года з мэтай падагульненя і замацавання ведаў па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, пашырэння літаратурнага кругагляду навучэнцаў, выхавання пачуцця павагі да класікаў беларускай літаратуры, любові да роднага слова у  ДУА “Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшло тэматычнае пазакласнае мерапрыемства “Пясняр зямлі беларускай”.

У межах мерапрыемства вучні  мелі магчымасць дакрануцца да багатай літаратурнай спадчыны песняроў, усвядомілі значнасць і ролю класікаў у станаўленні і развіцці беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы паэта, слухалі песні на яго словы. Сустрэча суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, што падтрымлівала цікавасць навучэнцаў на працягу ўсяго мерапрыемства. Вялікі інтарэс выклікала таксама кніжная выстава “Пясняр зямлі беларускай”.

Традыцыйна ў межах шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшлі кансультацыі па вучэбных прадметах для навучэнцаў і па пытаннях выхавання для бацькоў, была арганізована работа аб’яднанняў па інтарэсах, камп’ютарнага класа.